1.3. Бакі будуць падтрымліваць мясцовыя ініцыятывы, якія накіраваны на развіццё трансгранічнага супрацоўніцтва на тэрыторыі Еўрарэгіёна “Нёман”.
1.4. Органы Саюза не могуць у сваей дзейнасцi парушаць заканадаўства дзяржавы якога-небудзь з Бакоў.
1.5. Пры выкананні сваіх функцый і рэалізацыі задач Саюза яго органы могуць супрацоўнічаць з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі.
1.6. Кожны з Бакоў у адпаведнасці з унутраным заканадаўствам сваей дзяржавы можа кансультавацца з адпаведнымi уладамі па зместу рашэнняў Савета Саюза. Незалежна ад гэтага адпаведныя адміністратыўныя органы дзяржаў будуць па патрабаванню атрымліваць любую інфармацыю аб дзейнасці Саюза і яго рашэннях.
2. Мэты і задачы Саюза
2.1 Саюз Еўрарэгіён “Нёман” ствараецца з мэтай развіцця супрацоўніцтва памiж прыгранічнымi тэрыторыямi Бакоў ў наступных галiнах:
усебаковага эканамiчнага развiцця;
гаспадарчага асваення прасторы;
грамадскай iнфраструктуры;
адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту i турызму;
аховы навакольнага асяроддзя;
лiквiдацыі пагрозы гiбелi жывёлы;`
развiцця кантактаў паміж жыхарамі прыгранiчных тэрыторый, iнстытуцыйнага супрацоўнiцтва, а таксама супрацоўнiцтва памiж суб’ектамi гаспадарання.
3. Членства ў Саюзе
3.1. Саюз складаецца з сапраўдных і звычайных членаў, а таксама можа надавацца ганаровае членства i статус назiральнiка.
3.2. Члены-заснавальнікі Саюза маюць статус сапраўдных членаў, а статус звычайных членаў i назiральнiкў надаецца Саветам Саюза.
3.3. Статус назiральнiка надаецца супрацоўнiчаючым з Еўрарэгіёнам “Нёман” органам мясцовага самакiравання i рэгiянальным уладам, якiя не маюць сумеснай гранiцы непасрэдна з Еўрарэгіёнам.
3.4. Членства ў Саюзе не выключае правоў членаў на устанаўленне двухбаковых і шматбаковых адносiн, а таксама заключэнне пагадненняў з іншымі структурамі, якія не ўваходзяць у Еўрарэгіён “Нёман”.
3.5. Кожны з членаў Саюза мае права свабодна выходзіць з яго пасля папярэдняга паведамлення Савета Саюза за 6 месяцаў да выхаду з Саюза. Членства ў Саюзе спыняецца з моманту прыняцця рашэння Савета Саюза.
3.6. У выпадку тэрытарыяльных або адміністрацыйных змяненняў на тэрыторыі адной з дзяржаў, калi гэтыя змяненнi тычацца сферы дзеінасцi аднаго або болей членаў Саюза, суб’екты, якія ўзніклі ў выніку гэтых змяненняў, маюць права далучэння да Саюза на асновах правапераемства, а таксама ў адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам дадзенай дзяржавы.
3.7. Усе члены Саюза з'яўляюцца раўнапраўнымі незалежна ад памеру тэрыторыі і колькасці насельніцтва.
4. Органы Саюза
4.1. Органамі Саюза з'яўляюцца:
- Савет Саюза;
- Прэзідыум Савета Саюза;
- Сакратарыят Саюза.
4.2. Органы Саюза ажыццяўляюць каардынацыйныя і дарадчыя функцыі, звязаныя з рэалізацыяй мэт Саюза, зазначаных у артыкуле 2, а таксама прадстаўляюць Саюз пры знешніх сувязях.
4.3. Рэвізійная камісія з’яўляецца кантрольным органам Саюза.
4.4. Колькасць органаў Саюза, іх структура, а таксама аб’ём паўнамоцтваў могуць змяняцца ў адпаведнасцi з пастановамi Бакоў шляхам унясення змяненняў і дапаўненняў у Статут Саюза.
5. Савет Саюза
5.1. Савет Саюза, называемы далей «Савет», з'яўляецца яго найвышэйшым органам.
5.2. У склад Савета ўваходзяць па 4 прадстаўнікi, дэлегаваныя кожным з Бакоў.
5.3. Прадстаўнікі кожнага з Бакоў выконваюць функцыі члена Савета на працягу тэрміна дзеяння органаў, якія дэлегавалі яго ў Савет. Члены Савета выконваюць свае функцыі да моманту выбару новых прадстаўнікоў. Перейти на страницу: 1 2 3 4 5 6 7 8 9