Dailysmi.ru

Международные финансы

Программа TACIS по трансграничному сотрудничеству.

8. Рэвізійная камісія

8.1. Рэвізійная камісія складаецца з 4 чалавек і прадстаўляе прапарцыянальна кожны з Бакоў.

8.2. У кампетэнцыю Рэвізійнай камісіі ўваходзіць кантроль за правільнасцю вядзення дакументацыі і за выкарыстаннем фінансавых сродкаў Саюза.

8.3. Старшыня Рэвізійнай камісіі назначаецца Саветам на тэрмін у адзін год па чарзе з членаў камісіі.

8.4. Падрабязныя правiлы арганiзацыi i дзейнасцi Рэвізійнай камісіi акрэслiвае яе рэгламент.

9. Рабочыя групы

9.1. Для рэалізацыі акрэсленых сумесных праблематычных пытанняў Савет можа ствараць пастаянныя і часовыя рабочыя групы.

9.2. У выключных выпадках рабочыя групы могуць быць скліканы Прэзідыумам, але гэта патрабуе зацвярджэння Саветам на бліжэйшым яго пасяджэнні.

9.3. Падрыхтаваныя рабочымі групамі прапановы і матэрыялы прадстаўляюцца Савету для разгляду кіраўніком Сакратарыята.

9.4. Для працы ў рабочых групах, са згоды Прэзідыума, могуць быць запрошаны эксперты.

9.5. Савет вызначае аб'ем паўнамоцтваў і сферы кампетэнцыі кожнай рабочай групы, а таксама крыніцы фінансавання.

9.6. Нарады працоўнай групы праводзіць яе старшыня, вызначаны ў працэсе выбараў са складу членаў групы.

9.7. Падрабязныя правiлы арганiзацыi i дзейнасцi працоўных груп акрэслiвае iх рэгламент, зацверджаны Саветам.

10. Фінансавая дзейнасць Саюза

10.1. Фінансаванне дзейнасці Саюза ў межах, неабходных для рэалізацыі яго мэтаў і задач, забяспечваецца кожным Бокам.

10.2. Бакi ў рамках узаемных дамоўленнасцей, а таксама зыходзячы з сваiх магчымасцей, фiнансуюць дзейнасць Саюза i яго органаў, якiя створаны на падставе гэтага Статута.

10.3. Зацверджаныя Саветам сумесныя праекты, а таксама выдаткі, неабходныя для функцыявання органаў Саюза, фiнансуюць Бакi на падставе роўнасцi, калi Савет не вырашыць iнакш.

10.4. Кожны з Бакоў можа ў рамках сваiх сродкаў ажыццяўляць вызначаныя Саветам работы на карысць Еўрарэгiёна “Нёман” з мэтай бязвыплатнага iх выкарыстання Саюзам.

10.5. Бюджэт Саюза можа быць павялiчаны або дапоўнены са знешнiх крынiц са згоды Савета Саюза.

10.6. Савет прымае рашэнне аб вынiках невыканання Бакамi ўзятых на сябе абавязкаў па фiнансаванню або сур’ёзных затрымак унясення адпаведнага плацяжу.

11. Лiквiдацыя Саюза

11.1. Саюз падлягае лiквiдацыi ў выпадку адзiнагалоснага рашэння ўсiх Бакоў, калi:

мэты i задачы, для якiх Саюз быў створаны, не рэалiзуюцца;

у Саюзе застаўся толькi адзiн Бок.

11.2. У выпадку лiквiдацыi Саюза яго ўласнасць, асноўны i абаротны капiтал (актыў i пасiў), якi складае агульную ўласнасць Саюза, дзелiцца памiж усiмi Бакамi прапарцыянальна iх узносам.

11.3. Лiквiдацыю Саюза ажыццяўляе Лiквiдацыйная камiсiя, у склад якой уваходзяць па 3 прадстаўнiкi ад кожнага Боку.

12. Заключныя палажэнні.

12.1. Дадзены Статут з’яўляецца неад’емнай часткай Пагаднення аб стварэннi трансгранiчнага саюза Еўрарэгiён “Нёман”.

За Беларускі бок За Польскі бо

За Лiтоўскі бок За Расiйскі бок

Приложение №4. Европейская рамочная конвенция по приграничному сотрудничеству территориальных сообществ или властей

субсидарный / с лат. subsidiarius резервный, вспомогательный/ - договор, дополняющий основное, главное обязательство.

Целью инициативы Interreg I является продвижение и поддержка трансграничного сотрудничества между регионами, граничащими в рамках ЕС, а вместе с тем и регионально лежащих на внешних границах вблизи соседних государств, направленной на развитие экономики и социально-экономической интеграцию Особенными целями являются: Перейти на страницу: 2 3 4 5 6 7 8 9